Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

З 26 па 28 ліпеня ў г. Горкi (Магілёўская вобласць) прайшла штогадовая Рэспубліканская Спартакіяда работнікаў арганізацый Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Рэспубліканскай спартакіядзе Дзяржкаммаёмасці, якая прайшла ў г. Горкi на базе спартыўнага комплексу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прынялі ўдзел каля 400 чалавек з 10 зборных каманд арганізацый Дзяржкаммаёмасці: дзве ад горада Мінска (Мінск-ГЕОС-2 і Мінск-1), 6 каманд ад абласцей рэспублікі, а таксама каманда ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белрэсурсы" і каманда ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белаўтадор".

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, галіновы фізкультурна-спартыўны клуб "Зямляне", Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання. У мерапрыемствах Спартакіяды прынялі ўдзел Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў і яго намеснік Аляксандр Літрэеў, а таксама кіраўніцтва арганізацый Дзяржкаммаёмасці.

У рамках спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: міні-футбол, валейбол, кулявая стральба, лёгкаатлетычная эстафета, дартс, бадмінтон, настольны тэніс, плаванне, перацягванне каната.


Пачалася спартакіяда 26 ліпеня з папярэдніх гульняў па міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе і бадмінтоне, а таксама на бегавых дарожках стадыёна ў гэты дзень прайшлі змешаныя лёгкаатлетычныя эстафеты 4х100м.

27 ліпеня адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай спартакіяды. З прывітальным словам на беларускай мове да спартсменаў і ўдзельнікаў спартакіяды выступіў Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў.
Ад імя шматтысячнага калектыву сельскагаспадарчай акадэміі звярнуўся да ўсіх і яе рэктар Віталь Веліканаў. Ён паведаміў гасцям, што Горкі ўваходзяць у Еўрапейскую сетку "Здаровых гарадоў", і што менавіта тут можна атрымаць зарад здароўя і бадзёрасці.

Далей у суботу працягнуліся спаборніцтвы па гульнявых відах спорту, а таксама прайшлі спаборніцтвы па дартсу, плаванні і кулявой стральбе ў адпаведнасці з турнірных графікам.
28 ліпеня на базе акадэмічнага спарткомплексу адбыліся фінальныя гульні па міні-футболе і валейболе, а завяршэннем спартыўнай праграмы спартакіяды сталі спаборніцтвы па перацягванні каната, як аднаму з самых відовішчных відаў.

Завяршэннем спартыўнага свята стала падвядзенне вынікаў. Пераможцам Рэспубліканскай спартакіяды Дзяржкаммаёмасці стала каманда Гомельскай вобласці, на другой прыступцы п'едэстала абгрунтавалася каманда Віцебскай вобласці, бронзу заваявала каманда Магілёўскай вобласці.








СВОДНЫЙ ПРОТОКОЛ ОБЩЕКОМАНДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ
26-28 июля 2019 г.                                                                                                                                                                                             г. Горки

Мес-

то

Команда

Очки-места, набранные командой в видах спорта

Сумма

очков-

мест

Бадминтон

Волейбол

Дартс

Легкоатле-

тическая

эстафета

Мини-

футбол

Настоль-

ный

теннис

Перетяги-

вание

каната

Плавание

Стрельба

пулевая

1

Гомельская область

4

2

5

2

10

2

1

6

5

37

2

Витебская область

7

3

9

1

1

3

7

5

7

43

3

Могилевская область

9

6

6

5

5

1

2

3

6

43

4

г. МинскГеос-2

2

1

7

3

8

10

8

2

3

44

5

Белресурсы

3

4

10

4

3

6

5

1

9

45

6

Брестская область

5

8

1

7

4

7

3

8

4

47

7

Гродненская область

8

7

4

6

2

8

6

7

2

50

8

Белавтодор

10

5

2

10

6

9

4

9

1

56

9

Минская область

1

10

3

8

9

5

10

4

10

60

10

г. Минск-1

6

9

8

9

7

4

9

10

8

70


Коллектив и руководство Госкомимущества поздравляют победителей и участников Республиканской  Спартакиады и желают дальнейших побед в спорте и в жизни!





Апошнія навіны