Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вадзіцель Слонімскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры Пётр Юдзіцкі паказаў другі вынік сярод беларускіх удзельнікаў 19-га Сусветнага супервеламарафона «Парыж – Брэст – Парыж»

Віртуозна валодаючы тэхнікай язды на двухколым транспарце, Пётр Іванавіч пераадолеў адлегласць 1200 км за 76 гадзін.

Усяго ў гонцы ўдзельнічалі 6500 веласіпедыстаў з 70 краін свету. На веламарафоне «Парыж – Брэст – Парыж» вызначаны 3 нормы для праходжання дыстанцыі: 80, 84 і 90 гадзін. Для Пятра Іванавіча ўдалым аказаўся абраны ім першы варыянт.

Сусветны супермарафон – сур'ёзнае выпрабаванне, вытрымаць якое пад сілу далёка не кожнаму, як, увогуле, няпроста і трапіць у колькасць удзельнікаў. Каб прыняць удзел у веламарафоне «Парыж – Брэст (горад на захадзе Францыі) – Парыж», прэтэндэнтам у цяперашнім годзе трэба было выканаць чатыры кваліфікацыйных выпрабаванні (200, 300, 400 і 600 км). Такія ж нормы трэба было выканаць і ў 2018 годзе.

Кіраўніцтва і калектыў Дзяржкаммаёмасці віншуюць Пятра Юдзіцкага з выдатным вынікам велагонкі і жадаюць новых спартыўных дасягненняў!


Апошнія навіны