Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці стартаваў курс «Практычныя пытанні кіравання гаспадарчым таварыствам з доляй дзяржавы ў статутным фондзе»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці» (далей – Цэнтр павышэння кваліфікацыі) стартаваў курс павышэння кваліфікацыі па праграме «Практычныя пытанні кіравання гаспадарчым таварыствам з доляй дзяржавы ў статутным фондзе». Слухачамі сталі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і члены наглядальных саветаў гаспадарчых таварыстваў.

Асноўнымі задачамі дадзенай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляюцца:
  • азнаямленне з актуальнымі тэндэнцыямі кіравання гаспадарчымі таварыствамі;
  • падрыхтоўка да практычнай рэалізацыі ўдасканалення карпаратыўнага кіравання ў гаспадарчых таварыствах з улікам лепшай сусветнай практыкі;
  • азнаямленне з сучаснымі патрабаваннямі да работы агульных сходаў акцыянераў, саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў), выканаўчых і кантрольных органаў гаспадарчага таварыства;
  • разгляд практычных пытанняў дзейнасці прадстаўніка дзяржавы ў гаспадарчым таварыстве з мэтай павышэння яе выніковасці і прадухілення парушэнняў заканадаўства;
  • азнаямленне з сучаснай роляй і адказнасцю саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў) гаспадарчых таварыстваў, паўнамоцтвамі, абавязкамі і адказнасцю старшыні наглядальнага савета і яго членаў;
  • азнаямленне з патрабаваннямі ў частцы раскрыцця інфармацыі;
  • азнаямленне з метадалогіяй стварэння сістэмы кіравання рызыкамі арганізацыі;
  • тлумачэнне эфектыўных метадаў і форм сучаснага карпаратыўнага кіравання;
  • азнаямленне з асноўнымі метадамі і сродкамі распрацоўкі стратэгіі развіцця гаспадарчага таварыства.
У якасці лектараў выступаюць прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і інш. Навучанне працягнецца да 7 жніўня.

З падрабязнай інфармацыяй аб праграмах навучання Цэнтра павышэння кваліфікацыі можна азнаёміцца тут.



Апошнія навіны