21.01.2021
У Беларусі вызначаны дадатковыя механізмы кіравання маёмасцю сумеснага домаўладання
У мэтах удасканальвання дачыненняў па сумесным домаўладанні быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні», якім Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 1998 г. № 135-З «Аб сумесным домаўладанні» выкладзены ў новай рэдакцыі.
Захоўваючы, у асноўным, падыходы да рэгулявання адпаведных дачыненняў, дадзены Закон утрымлівае дадатковыя механізмы і гарантыі, якія забяспечваюць эфектыўнае кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, захаванасць такой маёмасці і належную яе эксплуатацыю.
Падрабязней аб новаўвядзеннях у заканадаўчым рэгуляванні сумеснага домаўладання ў эфіры праграмы «Сфера інтарэсаў» расказала начальнік юрыдычнага ўпраўлення Дзяржкаммаёмасці Алена Міхайлоўская.