Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Віцебск

У рамках рабочай паездкі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. 

У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам глава Дзяржкаммаёмасці падрабязна спыніўся на асноўных планах развіцця камітэта на 2021 год і некаторых аспектах функцыянавання агенцтва, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія задалі работнікі.

Апрача гэтага, Дзмітрый Матусевіч уручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме Дзяржмаёмасцi» Марыі Комлевай, якая 40 гадоў працавала ў Віцебскам агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Марыя Комлева ўнесла значны ўклад у развіццё паслуг у сферы тэхнічнай інвентарызацыі, актыўна ўдзельнічала ва ўдасканальванні працэсу выканання работ па тэхнічнай інвентарызацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці на прадпрыемстве з фарміраваннем электронных баз даных, а таксама ажыццяўляла метадычнае кіраўніцтва і прафесійную падрыхтоўку маладых спецыялістаў.



Апошнія навіны