Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у фестывалі працаўнікоў сяла «Дажынкi-2021»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у фестывалі працаўнікоў сяла Мінскай вобласці «Дажынкi-2021», якія адбыўся ў Капылі.

У горадзе прайшло свята, прысвечанае кіраўнікам, іх намеснікам, галоўным аграномам, камбайнерам, аператарам збожжасушыльных установак сельскагаспадарчых і іншых арганізацый – усім, хто працаваў на зборы ўраджаю ў сталічным рэгіёне. Для іх і гасцей у Капылі была падрыхтавана шырокая культурна-забаўляльная праграма.

На фестывалі разгарнуліся сцэнічныя пляцоўкі, горад майстроў, выстава-конкурс караваяў і снапоў раёнаў Мінскай вобласці, экспазіцыя рэтрамашын. Працавалі таксама спартыўныя пляцоўкі, атракцыёны і гандлёвыя рады, прайшла дэманстрацыя касцюмаў ручной работы майстроў устаноў культуры.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала ўшаноўванне лепшых аграрыяў вобласці. Удзельнікам агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» Дзмітрый Матусевіч уручыў дыпломы пераможцаў, а таксама сертыфікаты на трактары і грашовыя прэміі.

У завяршэнне мерапрыемства быў аб'яўлены горад-гаспадар абласных «Дажынак-2022» – эстафета святкавання фестывалю працаўнікоў сяла перайшла да горада Стоўбцы.


Апошнія навіны