Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць

У рамках рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў Слонімскі філіял Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

У ходзе візіту адбылася сустрэча Дзмітрыя Матусевіча з працоўным калектывам філіяла, у рамках якой былі абмеркаваны навацыі заканадаўства ў галіне зямельных і маёмасных праваадносін, у сферы медыяцыі, а таксама найбольш актуальныя аспекты сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыцця краіны. У прыватнасці, былі закрануты пытанні медыяспажывання і медыякультуры ў беларускім грамадстве.

«Узровень медыякультуры насельніцтва становіцца адным з ключавых фактараў, якія абумоўліваюць тэндэнцыі развіцця розных сацыяльных працэсаў. Таму сёння вельмі важна разуменне месца новых тэхналогій у медыяспажыванні, асэнсаванне таго, якія СМІ выкарыстоўваюцца грамадзянамі, якая іх якасць і разнастайнасць», – адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

У завяршэнні сустрэчы Старшыні Дзяржкаммаёмасці былі прадстаўлены ўзоры новага фірменнага адзення работнікаў агенцтва і яго філіялаў.

Па заканчэнні рабочай паездкі Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у пасяджэнні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся пытанні эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў нерухомай маёмасці дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі з доляй дзяржавы, размешчанымі на тэрыторыі Мастоўскага раёна, і меры па ўцягненні невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот.


Апошнія навіны