Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў».

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў» – гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое стварае і рэалізуе вырабы з пластычных мас, другаснай палімернай сыравіны, тавараў бытавой хіміі; аказвае паслугі па вытворчасці прэс-формаў, правядзенні выпрабаванняў прадукцыі ва ўласным акрэдытаваным выпрабавальным цэнтры, а таксама паслугі для насельніцтва (рознічны гандаль, грамадскае харчаванне). Сярэдняспісачная колькасць работнікаў – 513 чалавек.

Падчас візіту Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства і асаблівасцямі вытворчасці, а таксама сустрэўся з работнікамі і кіраўніцтвам завода.



Апошнія навіны