Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Станцыі зарадкі электрамабіляў можна знайсці на Публічнай кадастравай карце Дзяржкаммаёмасці

На Публічную кадастравую карту Дзяржкаммаёмасці нанеслі аўтазаправачныя станцыі (АЗС) па ўсёй Беларусі. Раней інфармацыя на карце ўтрымлівалася толькі ў дачыненні станцый сталіцы (г.Мінска) і Мінскага раёна.

Сумесна з РУП «Белоруснефть», ІТАА «Газпромнефть-Белнефтепродукт», ІТАА «Лукойл Белоруссия» спецыялісты ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Дзяржкаммаёмасці стварылі слой прасторавых даных і нанеслі на Публічную кадастравую карту аўтазаправачныя станцыі Беларусі.

Інфармацыя па кожнай АЗС утрымлівае атрыбутыўныя даныя аб найменні, графіку работы, тыпе паліва, кантактным нумары тэлефона і адрасе запраўкі.

Асобная зручнасць для ўладальнікаў электрамабіляў, - станцыі зарадкі электрамабіляў РУП «Белоруснефть» па ўсёй Беларусі ўпершыню - на Публічнай кадастравай карце!





Апошнія навіны