Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніла навінка – «Магілёўская вобласць. Атлас турыста»

Атлас змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Магілёўскай вобласці, агульнагеаграфічную карту вобласці ў маштабе 1:250 000, дапоўненую аб'ектамі індустрыі турызму, а таксама, аб'ектамі краязнаўчага значэння. У атласе таксама змешчаны планы цэнтральных частак гарадоў Магілёўскай вобласці з іх гербамі і славутасцямі, расказалі ў РУП «Белкартаграфія».

Выданне ўтрымлівае сціслае апісанне вобласці, гарадоў, славутасцей, якое суправаджаецца фатаздымкамі. У атласе таксама маюцца адрасы, тэлефоны, сайты і e-mail турысцкіх аздараўленчых комплексаў, баз, дамоў адпачынку, дамоў паляўнічых і рыбаловаў, санаторыяў і аградвароў. 

Атлас, запэўнены яго складальнікі, стане незаменным памочнікам у вывучэнні прыроды, гісторыі і культуры вобласці і вельмі добрым даведнікам для жыхароў і гасцей краю. 

Фармат атласа – 16,5х28 см.


Апошнія навіны