Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прадстаўніца сістэмы Дзяржкаммаёмасці – супрацоўніца Нацыянальнага кадастравага агенцтва Наталля Маліноўская ўвайшла ў дваццатку наймацнейшых у абсалютным жаночым заліку Мінскага паўмарафона 2019, заняўшы 19-ую пазіцыю ў рэйтынгу

15 верасня 2019 года каманда Дзяржкаммаёмасці разам з камандамі падначаленых арганізацый прыняла ўдзел у юбілейным пятым Мінскім паўмарафоне сярод 40-ка тысяч удзельнікаў з 68 краін свету.

Удзельніца каманды НКА Наталля Маліноўская прабегла дыстанцыю ў 21.1 км за 1 гадзіну 32 хвіліны 2 секунды і заняла 2-ое месца ў сваёй групе сярод жанчын.

Для ўдзелу ў Мінскам паўмарафоне Нацыянальнае кадастравае агенцтва, Дзяржаўнае прадпрыемства «БелПСХАГП», а таксама шэраг іншых падначаленых Дзяржкаммаёмасці арганізацый, сфарміравалі ўласныя каманды.

У склад каманды Дзяржкаммаёмасці ўвайшлі работнікі цэнтральнага апарата і падначаленага Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.
Спіс удзельнікаў каманды «Дзяржаўны камітэт па маёмасці» на Мінскам напаўмарафоне 15.09.2019

Раман Сілівонец, 10,55 км, 50:14, Дзяржкаммаёмасць

Юлія Тайбі,10,55 км, 01:09:44, Дзяржкаммаёмасць

Марына Астапенка, 10,55 км, 01:09:56, Дзяржкаммаёмасць

Аляксандр Кураленя, 21,097 км, 01:51:24, Дзяржкаммаёмасць

Аляксандр Буян, 5,5 км, н/д без чыпа, Мінскае гарадское агенцтва

Ігар Алёшын, 5,5 км, н/д без чыпа, Мінскае гарадское агенцтва

Вольга Алёшына, 5,5 км, н/д без чыпа, Мінскае гарадское агенцтва

Арсеній Алёшын, 5,5 км, н/д без чыпа, Мінскае гарадское агенцтва

Кіраўніцтва і калектыў Дзяржкаммаёмасці віншуюць сваіх спартсменаў і жадаюць новых дасягненняў!


Апошнія навіны