Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 180-годдзю Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці – Старшыня Дзмітрый Матусевіч і намеснік Старшыні Мікалай Бобер – прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 180-годдзю Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.

Гасцей і ўдзельнікаў свята азнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай акадэміі, абноўленай экспазіцыяй музея, сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікай.

Апрача гэтага, на пашыраным пасяджэнні Савета акадэміі Мікалай Бобер уручыў выкладчыкам акадэміі Падзякі Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці за шматгадовую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне землеўпарадкавання і зямельнага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў сувязі з 180-годдзем установы адукацыі.

Далей адбыўся святочны канцэрт у Дварцы культуры г.Горкі. З віншавальнай прамовай да ўсіх, хто прысутнічаў, звярнуўся Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч: «За гэтай датай – вялікі, насычаны значнымі падзеямі і яркімі здзяйсненнямі шлях. Практычная, інавацыйная накіраванасць, сучасныя тэхналогіі, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў навучанні, магутная даследчая база дазваляюць калектыву акадэміі ўпэўнена глядзець у будучыню, рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў. Няхай і далей прафесійныя пошукі, адданасць справе будуць галоўнымі ў дзейнасці акадэміі!»

Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, дзе з творчымі нумарамі выйшлі студэнты акадэміі, а таксама запрошаныя госці.
Таксама Старшыня Дзяржкаммаёмасці сустрэўся са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе расказаў аб тэндэнцыях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і падрабязна спыніўся на асноўных дасягненнях краіны за апошнія гады.

Апошнія навіны