16.12.2020
Прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці наведалі Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Пётр Броўкін і намеснік Старшыні Кацярына Лук’янава наведалі Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці.
У ходзе візіту былі разгледжаны пытанні ўдасканальвання асноўных падыходаў у працэсе навучання, вызначэння напрамкаў адукацыйных мерапрыемстваў у рамках дзейнасці цэнтра, а таксама перспектывы далейшай работы.
Акрамя таго, прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці азнаёміліся з экспазіцыяй гістарыка-інфармацыйнага цэнтра, якая дэманструе гісторыю развіцця галіны і працы папярэднікаў.