Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нерухомасць па мінімальнай цане. У сталічным рэгіёне прапануецца для пакупкі на таргах па мінімальнай пачатковай цане ў адну базавую велічыню 19 аб'ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці

У сталічным рэгіёне прапануецца для пакупкі на таргах па мінімальнай пачатковай цане ў адну базавую велічыню 19 аб'ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці. Аб'екты размешчаныя ў Валожынскім (1), Капыльскім (4), Любанскім (3), Маладзечанскім (1), Пухавіцкім (2), Слуцкім (4), Старадарожскім (2), Уздзенскім (2) раёнах. Асноўная мэта продажу па льготнай цане - магчымасць адкрыць сваю справу з мінімальнымі выдаткамі на куплю нерухомасці і накіраваць асноўныя сродкі ў развіццё бізнесу.

Продаж на таргах з пачатковай цаной у адну базавую велічыню мае свае важныя асаблівасці. Неабходна выканаць асноўную ўмову: ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытых аб'ектаў і (або) пабудаваных новых аб'ектаў. Пры гэтым пакупнік мае права зносу набытых аб'ектаў, якія не могуць быць выкарыстаны ім для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, і будаўніцтва новага аб'екта для развіцця бізнесу.

Калі на аб'екце неабходна правесці рэканструкцыю, то ў дамове куплі - продажу ўсталёўваюцца канкрэтныя тэрміны яе правядзення. Да выканання гэтых умоў пакупнік не можа ажыццяўляць здзелкі з дадзенай маёмасцю.

Мясцовым выканаўчым камітэтам вызначаюцца максімальна магчымыя напрамкі выкарыстання зямельнага ўчастка, а значыць і аб'екта. Канкрэтны ж від дзейнасці вызначае сам пакупнік з гэтых кірункаў.

Ужо зараз можна падаць дакументы ў камітэт «Мінскаблмаёмасць» для набыцця 3-х аб'ектаў, размешчаных ў Валожынскім і Капыльскім раёнах, аўкцыённыя таргі па якім прызначаны на 15 жніўня 2019 года.





Апошнія навіны