17.12.2020
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе адмовіцца ад навагодніх карпаратываў
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе адмовіцца ад навагодніх карпаратываў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
«Міністэрства аховы здароўя сумесна з Сусветным банкам распрацавала інфармацыйную стратэгію, і першая акцыя будзе праходзіць пад дэвізам «Новы год – хатняе свята», – сказаў Аляксандр Тарасенка. – Мы прызываем насельніцтва не наведваць грамадскія месцы (рэстараны, кафэ, карпаратывы), абмежаваць наведванне сваякоў, бо ёсць пэўная рызыка, асабліва для ўзроставых людзей з хранічнымі захворваннямі. Новы год – гэта сапраўды хатняе свята».
У сваю чаргу Дзяржаўны камітэт па маёмасці нагадвае, што ў мэтах забеспячэння бесперабойнай работы ведамства і задавальнення ўсіх запытаў грамадзян і юрыдычных асоб трэба выконваць меры эпідэміялагічнай і санітарнай бяспекі.