Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Кошт прададзенага на аўкцыёне аб’екта камунальнай уласнасці Мінска ўзрас больш чым у 5 разоў

Адбыўся электронны аўкцыён па продажы аб’екта нерухомай маёмасці камунальнай уласнасці сталіцы. У выніку таргоў маёмасць была прададзена за кошт, больш чым у 5 разоў перавышаючы пачатковы.

Аператарам гандлёвай пляцоўкі выступала ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». На электронныя таргі ўпершыню выстаўлялася маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінска і размешчана ў Маладзечне на вул. Вакзальнай, 2. Разам з капітальным збудаваннем і кабельнай лініяй прадавалася і права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. У выніку спрэчкі двух удзельнікаў аўкцыёну пачатковы кошт продажу, які састаўляў 733,27 руб., узрос да 3629,67 руб. Выкарыстоўвацца будынак будзе па ўзгадненні з Маладзечанскім райвыканкамам.

У гэтым годзе камітэтам «Мінскгармаёмасць» будуць арганізаваны яшчэ два аўкцыёны. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


Апошнія навіны