Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржкамземгеадэзкадастр Рэспублікі Узбекістан і Дзяржкамземмаёмасць Рэспублікі Беларусь актывізуюць супрацоўніцтва

З 15 да 21 ліпеня 2019 года ў Мінску з візітам у Нацыянальным кадастравым агенцтве знаходзіцца дэлегацыя спецыялістаў Дзяржкамземгеадэзкадастра і падведамных яму арганізацый. У першую чаргу бакі абмяняюцца вопытам у сферы стварэння і вядзення нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных, вядзення кадастравага ўліку і рэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць.

Узбекскія спецыялісты выказалі сваю зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту комплекснага кіравання бізнеспрацэсамі ў сферы вядзення дзяржаўных кадастраў (стратэгічнае планаванне, праекты, задачы, кіраванне персаналам, кантроль эфектыўнасці і матывацыя персаналу).

У прыватнасці, прадстаўнікоў Дзяржкамземгеадэзкадастра Узбекістана цікавяць працэсы, накіраваныя на ўдасканальванне ў сферы кадастравай дзейнасці, якія паўплывалі на змяненне пазіцыі Рэспубліцы Беларусь у рэйтынгу «Doing Bussines» у наступных пытаннях:

верагоднасці інфраструктуры сістэмы зямельнага адміністравання (адказная за дзяржаўную рэгістрацыю нерухомай маёмасці арганізацыя; фармат захоўвання даных у адносінах да нерухомай маёмасці і кадастравых даных; адзінства базы даных у адносінах да нерухомай маёмасці і праў на яе). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена 8 балаў з 8 магчымых;

празрыстасці інфармацыі (наяўнасць заканадаўча замацаваных адзіных тарыфаў і тэрмінаў на ажыццяўленне працэдур; даступнасць інфармацыі аб іх; наяўнасць механізмаў абскарджання дзеяння ў сферы землеўпарадкавання і дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена 6 балаў з 6 магчымых;

вырашэння зямельных спрэчак (неабходнасць дзяржаўнай рэгістрацыі здзелак з нерухомай маёмасцю; наяўнасць механізма пакрыцця страт бакоў зарэгістраванай з парушэннем заканадаўства здзелкі з нерухомай маёмасцю; парадак ідэнтыфікацыі бакоў і праверкі зместу здзелкі з нерухомай маёмасцю; статыстыка разгляду зямельных спрэчак). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена максімальна магчымая колькасць балаў – 8 балаў.

Госці азнаёмяцца з метадалогіяй кадастравай ацэнкі аб'ектаў нерухомай маёмасці (зямельнага ўчастка, будынкаў і збудаванняў) у Беларусі і прымяняльнай методыкай ацэнкі аб'ектаў нерухомай маёмасці (у мэтах падаткаабкладання), якая прымяняецца пры гэтым крытэрыямі і падыходамі. Нарматыўнай прававой базай і прынцыпамі фінансавання дадзенай дзейнасці.

Таксама дэлегацыю цікавяць пытанні дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзіі, маёмасных дачыненняў (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь) для наступнага стварэння планаў навучання спецыялістаў па гэтых напрамках.

Акрамя таго, праграмай візіту прадугледжана азнаямленне ўзбекскіх спецыялістаў з Рэестрам адрасоў Рэспублікі Беларусь, нарматыўна-прававой базай у галіне найменняў геаграфічных аб'ектаў, з парадкам прысваення нумароў, з выдачай інфармацыі з рэестра, азнаямленне з Публічнай кадастравай картай Рэспублікі Беларусь і іншымі рэсурсамі.


Апошнія навіны