Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўным прадпрыемствам «Белгеадэзія» прапанаваны шляхі ўстанаўлення новай сістэмы адліку нармальных вышынь

Калектывам прадпрыемства праведзены маштабныя мерапрыемствы па зборы, вывучэнні, сістэматызацыі і абагульненні міжнародных стандартаў, якія рэгламентуюць устанаўленне сістэмы адліку каардынат і вышынь, і аналіз адпаведнасці сістэм адліку каардынат і вышынь Рэспублікі Беларусь патрабаванням міжнародных стандартаў.

Зробленая работа была высока ацэнена вучонымі вядучых ВНУ рэспублікі. Навукова-даследчую работу «Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні па ўстанаўленні ў Рэспубліцы Беларусь геацэнтрычнай сістэмы адліку геадэзічных каардынат і новай сістэмы адліку нармальных вышынь», выкананую Тапографа-геадэзічным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгеадэзія», разгледзелі на пасяджэнні секцыі геадэзіі і картаграфіі навукова-тэхнічнага савета Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

У пасяджэнні секцыі навукова-тэхнічнага савета прынялі ўдзел дацэнт кафедры геадэзіі і фотаграмметрыі Беларускай дзяржаўнай Ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, кандыдат тэхнічных навук Павел Другакоў, загадчык кафедры інжынернай геадэзіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук Уладзімір Падшывалаў і другія.

У працэсе работы выкананы тэарэтычныя, эксперыментальныя і колькасныя даследаванні, вынікі якіх леглі ў канкрэтныя прапановы па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь геацэнтрычнай сістэмы адліку каардынат, выбару адліковага эліпсоіда і картаграфічнай праекцыі. У рабоце таксама прапанаваны шляхі ўстанаўлення новай сістэмы адліку нармальных вышынь.

Навуковы кіраўнік і адказны выканаўца работ – начальнік аддзела фарміравання і вядзення базы геадэзічных даных дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія», кандыдат тэхнічных навук Рудніцкая Надзея Ільінічна.

На пасяджэнні таксама было адзначана, што атрыманыя вынікі могуць быць пакладзены ў аснову мерапрыемстваў па пераходзе на геацэнтрычную сістэму адліку каардынат і вырабу плана мерапрыемстваў у працяг работ, якія папераджаюць устанаўленне новай сістэмы адліку нармальных вышынь.


Апошнія навіны