Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб'ектаў – крыніца правільнага выкарыстання найменняў

Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь – сучасная электронная база даных найменняў геаграфічных аб'ектаў краіны, якая пастаянна актуалізуецца на падставе афіцыйных крыніц інфармацыі і з'яўляецца неад'емнай часткай Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонда Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны каталог змяшчае найменні геаграфічных аб'ектаў на беларускай і рускай мовах, а таксама літарамі лацінскага алфавіта з беларускай формы напісання. Кожнае найменне мае дзяржаўны ўліковы нумар, звесткі аб крыніцы ўстанаўлення, род геаграфічнага аб'екта, катэгорыю (падпарадкаванне) адміністрацыйна-тэрытарыяльнай або тэрытарыяльнай адзінкі, геаграфічныя каардынаты, а таксама дадатковую інфармацыю, неабходную для ідэнтыфікацыі аб'екта з канкрэтным найменнем.

Улік найменняў геаграфічных аб'ектаў у Дзяржаўным каталогу ажыццяўляецца геадэзічным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгеадэзія».


Апошнія навіны