Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» прыняло ўдзел у Глабальным сімпозіуме па ўкараненні інавацый у авіяцыі

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» прыняло ўдзел у Глабальным сімпозіуме па ўкараненні інавацый у авіяцыі, арганізаваным Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі ICAO.

Спецыялісты прадпрыемства распрацавалі інавацыйную тэхналогію збору і ацэнкі даных аб мясцовасці і перашкодах з прымяненнем аэракасмічных здымкаў і трохмернага мадэліравання. Асновай дадзенай тэхналогіі з’яўляецца фотаграмметрычны метад назірання і вымярэння каардынат і вышынь аб’ектаў адносна паверхняў абмежаванняў у стэрэамадэлі. Геадэзічная дакладнасць лічбавай прадукцыі вызначаецца спадарожнікавай сістэмай дакладнага пазіцыянавання і адпавядае патрабаванням ICAO.


Апошнія навіны