Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Да тысячагоддзя горада Брэста Белкартаграфія падрыхтавала альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах»

На працягу сваёй шматгадовай гісторыі горад над Бугам – Брэст амаль заўсёды вызначаўся на картах. У новым альбоме пададзена больш за 45 старадаўніх карт, якія ахопліваюць гістарычны перыяд ад 1154 года да пачатку 19 стагоддзя. Да кожнай з іх дадзена апісанне, адзначаны  стваральнікі, месца выдання, маштаб і памеры карты, тэхніка выканання.

Горад, які ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», датаванай 1019 годам, як Берестье, за сваю тысячагадовую гісторыю не раз мяняў назву (Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам). І гэта можна прасачыць па картах у альбоме.

Таксама ўважлівыя чытачы заўважаць, што на картах розных часоў адрозніваюцца і каардынаты геаграфічнага месцараспалажэння Брэста. Гэта звязана з тым, што да ўвядзення практыкі адліку геаграфічных каардынат па Грынвічу, з часоў старажытнагрэчаскага астранома, географа і матэматыка Клаўдзія Пталемея і да 18 стагоддзя ў якасці нулявога мерыдыяна выкарыстоўваўся востраў Эльэра Канарскага архіпелага – самая заходняя кропка  на карце Старога Света.


На карце Рожера – карце Свету арабскага географа, картографа і падарожніка Аль-Ідрысі (1154 г.), якая аб'яднала антычныя і арабскія геаграфічныя веды, арыентаванай згодна арабскай традыцыі не на поўнач, а на поўдзень, – тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйдзецца шукаць больш на поўдзень – у асноўным яна прадстаўлена ў 5 секцыі.


Акрамя таго, гартаючы альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах» можна наглядна пераканацца ў тым, якое выгаднае геаграфічнае палажэнне меў гэты горад, заснаваны на скрыжаванні двух найстаражытнейшых гандлёвых шляхоў, якія праходзілі праз землі ўсходніх славян у Польшчу, Прыбалтыку і Заходнюю Еўропу.

Альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах» змяшчае 96 старонак, фармат выдання 25х34,7 см. Тыраж склаў 1000 экзэмпляраў. Першымі альбом змогуць набыць жыхары і госці Брэста на кірмашы, які пройдзе ў рамках афіцыйных урачыстасцей, прысвечаных 1000-летнему юбілею горада,  7  верасня 2019 года.

Новы альбом – далёка не першае карторгафическое выданне, выпушчанае РУП «Белкартаграфія» аб Брэсце. У асартыменце прадукцыі маюцца таксама карты: «Брэст. Турысцкая карта» у звычайным і сувенірным варыянтах, карта «Брэст. Брэсцкі раён», атласы «Брэст. Атлас турыста»  і атлас «Брэст. План года» і іншыя.


Апошнія навіны