Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Адбылося пасяджэнне XLII сесіі Міждзяржаўнага савета па геадэзіі, картаграфіі, кадастру і дыстанцыйнаму зандзіраванню Зямлі

Сёння ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла XLII сесія Міждзяржаўнага савета па геадэзіі, картаграфіі, кадастру і дыстанцыйнаму зандзіраванню Зямлі.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі геадэзічных служб Азербайджанскай Рэспублікі (у якасці назіральніка), Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь прадставілі Старшыня Дзмітрый Матусевіч і члены рабочых груп, якія ўваходзяць у структуру камітэта.

У ходзе даклада па пытанні выканання рашэнняў 41-ай сесіі Міждзяржсавета Дзмітрый Матусевіч далажыў аб паспяховым функцыянаванні Спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання Рэспублікі Беларусь і аб выкананні работ па абследаванні і аднаўленні пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі.

Акрамя таго, кіраўнік Дзяржкаммаёмасці адзначыў, што ў цяперашнім годзе працягваецца рэалізацыя плана мерапрыемстваў па пераходзе да прымянення на тэрыторыі рэспублікі геацэнтрычнай сістэмы адліку каардынат і сістэмы адліку нармальных вышынь. Гэты напрамак з'яўляецца прыярытэтным не толькі з пункта гледжання павышэння эфектыўнасці, дакладнасці і якасці геадэзічных работ і паслуг, але і вызначэння адзінай геадэзічнай адліковай асновы для мэт выканання землеўпарадкавальных і кадастравых работ і павышэння якасці паслуг у гэтай сферы.
Дзмітрый Матусевіч таксама праінфармаваў, што працягваецца рэалізацыя плана мерапрыемстваў па мадэрнізацыі Дзяржаўнага геадэзічнага фонда Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца самай маштабнай базай прасторавых даных у краіне. Асноўная мэта мадэрнізацыі – пабудова сучаснай, высокатэхналагічнай і прывабнай сістэмы аказання паслуг па даванні ў карыстанне матэрыялаў і даных у лічбавым відзе. Сістэма будзе забяспечваць магчымасць дыстанцыйнага пошуку, падбору, заказу, аплаты і атрымання матэрыялаў і даных.

Кажучы аб рэсурсах адраснай сістэмы Беларусі, кіраўнік Дзяржкаммаёмасці далажыў, што ў краіне створана ўнікальная сістэма масавай (сістэматычнай) адрасацыі нерухомай маёмасці пры дапамозе дзяржаўнага заказу. Таксама інавацыяй гэтага года стала прасторавае вызначэнне меж паштовых зон і адлюстраванне іх на адраснай карце.

У завяршэнне даклада Дзмітрый Матусевіч праінфармаваў, што ў цяперашні час завяршаецца распрацоўка праекта дзяржаўнай праграмы «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць» на 2021-2025 гады. Праграма ствараецца ў мэтах развіцця высокаэфектыўнай сістэмы геадэзічнага і картаграфічнага забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і дзяржаўнай маёмасці.

Апошнія навіны