Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Абмен акцый на ІПЧ «Маёмасць»

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 «Аб звароце імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» тэрмiн абарачэння чэкаў «Маёмасць» усталяваны па 31 снежня 2020 года. 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» імянны прыватызацыйны чэк з’яўляецца дзяржаўнай імянной каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, выпушчанай на тэрмін, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.



Прыватызацыйны чэк забяспечаны дзяржаўнай уласнасцю, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь, сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю ў прыватызуемай дзяржаўнай уласнасці і выказвае памер гэтай долі (квоту).

Абмен імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі ажыццяўляецца праз аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» па месцы жыхарства, дзе адкрыты спецыяльныя чэкавыя рахункі грамадзян.

У аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» маецца пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца для абмену. Інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэтых акцыянерных таварыстваў і аб велічыні дывідэндаў, якія налічваюцца, можна даведацца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам абмену на акцыі падлягаюць ІПЧ «Маёмасць»:

  • налічаныя пакупніку ў адпаведнасці з артыкулам Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1993 года "Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» (квота на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў) і атрыманыя ў спадчыну;
  • перааформленыя пакупніку ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свякрові, свёкра, цесця і цешчы), якім яны былі налічаныя ў якасці асабістай маёмаснай квоты, але ў суме не больш за 250 ІПЧ «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і атрымліваць акцыі ў спадчыну.

Акцыянер можа ўдзельнічаць у сходах акцыянераў і выказваць сваю пазіцыю па пытаннях, якія выносяцца на абмеркаванне сходу, у тым ліку і па размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў.

У адпаведнасці з заканадаўствам акцыянернае таварыства мае права накіроўваць частку прыбытку, якi застаецца ў яго распараджэнні пасля выплаты падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў і пакрыцця страт бягучых перыядаў, на выплату дывідэндаў акцыянерам таварыства. Рашэнне па размеркаванні прыбытку прымаецца на агульным сходзе акцыянераў.

Пры жаданні набытыя акцыі можна прадаць. Продаж ажыццяўляецца праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» пры пасрэдніцтве прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які з’яўляецца ўдзельнікам біржы.

Спісы прафесійных удзельнікаў размешчаны на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
 
Спіс прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца і акцыі якіх абменьваюць на чэкі «Маёмасць».

Дадатковая інфармацыя аб абмене акцый прадпрыемстваў на ІПЧ «Маёмасць» на сайце «ААБ Беларусбанк».

 


Апошнія навіны