Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Абвешчаны пятыя электронныя таргі па продажы аб'ектаў нерухомай маёмасці, размешчаных у Гомельскай вобласці, у 2019 годзе

27 чэрвеня 2019 года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» на электронныя таргі выстаўлены 10 аб'ектаў нерухомай маёмасці у Гомелі і ў 7 раёнах Гомельскай вобласці 

Камітэт актыўна выкарыстоўвае магчымасці электроннай гандлёвай пляцоўкі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» для продажу невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.

На 4-х электронных таргах, якія прайшлі ў 2019 годзе, прададзена 9 аб’ектаў нерухомай маёмасці (выстаўлялася 32 аб’екта).

На 27 чэрвеня 2019 года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» аб’яўлены 5-ыя электронныя таргі па продажы 10 аб’ектаў нерухомай маёмасці, размешчаных у г. Гомелі, а таксама ў Акцябрскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Нараўлянскім, Добрушскім, Мазырскім, Буда-Кашалёўскім раёнах.

У абласным цэнтры, па вул. Багдана Хмяльніцкага, 65 на таргі выстаўлены будынак з гаражом, агульнай плошчай 590,3 кв. м. Пачатковы кошт складае 267,5 тыс. рублёў.

У Нараўлянскім раёне, у аг. Завайць да продажу прадстаўлены будынак былога дзіцячага сада, агульнай плошчай 439,5 кв. м, з пачатковым коштам продажу 152,2 тыс. рублёў (зніжаны на 20%); у Акцябрскім раёне, у в. Азяраны -  будынак клуба, агульнай плошчай 135,2  кв. м, па пачатковым кошце – 14,9 тыс. рублёў.

У Добрушскім раёне, у в. Антонаўка адзіным лотам выстаўлены на таргі будынак школы-дзетсада і будынак кацельнай, агульнай плошчай больш за 1,8 тыс. кв. м, па пачатковым кошце, зніжаным на 80%, за 183,3 тыс. рублёў.

На электронныя таргі выстаўлены і шэраг другіх аб’ектаў нерухомай маёмасці.

Дакументы на ўдзел у таргах можна падаць па 21 чэрвеня 2019 года ўключна.

З падрабязнай інфармацыяй па ўсім аб’ектам, якія прадаюцца, можна азнаёміцца на сайтах Беларускай універсальнай таварнай біржы і камітэта «Гомельаблмаёмасць», а таксама па тэлефонах камітэта: 8 (0232)70-38-49, 8 (0232)70-36-43.


Апошнія навіны